
Пад такiм дэвiзам прайшло падарожжа членаў нашага прафсаюза у першы ў Беларусі парк інтэрактыўнай сярэднявечнай гісторыі “Вялікае княства Сула”.
Тут адкрываецца новы свет, дзе знікае мяжа паміж матэрыяльным і духоўным, аднаўляецца сувязь з нашым мінулым, а гісторыя становіцца жывой і займальнай. Парк гісторыі «Сула» — гэта тэрыторыя беларускай мовы, і таму экскурсіі тут праводзяцца менавіта на нашай мілагучнай роднай мове. На кожнай пляцоўцы нас сустракалі і вельмі абярэжна, перадаючы з рук у рукі, правялі па ўсяму парку.
Наша падарожжа ў гісторыю Беларусі, дзе ажываюць легенды і старажытныя традыцыі, пачалося з урачыстай сустрэчы ля варот з музыкамі. Пасля мы праплылі на Драккары і патрапілі да чараўніцы.
Падчас экскурсіі мы пабачылі пляцоўку старажытнага гарадзішча, наведалі зброевую майстэрню, каваля, ганчара, старажытную школу і ратушу, пазнаёміліся з культурай беларускай шляхты, прадэгуставалі традыцыйны напой.
Асаблівае ўражанне пакінулі гаспадары сядзібаў, якія праз тэатралізаваныя праграмы імкнуліся далучыць нас да роднай культуры.
Вельмі цікавымі былі пляцоўкі: пякарня, аптэка, ткацтва, габрэйская крама, бортніцтва, пошта. Зазірнулі таксама ў лялечны тэатр батлейка на спектакль «Дыпламаваны баран».
Маем пэўнасць: мы абавязкова сюды павернемся!






